Оберіть трек для відтворення
Лета сышло
Як не было
Гэта мой дом
Шэрыя дні
Слота зімы
І крыгалом
Сонца укол
Кроплі на дол
Б'е метраном
Грубы памол
І картызол
Гэта мой дом
Гэта мой дом
Хлеб і батон
Жоўты алей
Пяю цішком
Шкарпэтак сон
Ля батарэй
Мёд і тварог
Меней трывог
Гэта мой дом
Ўсё праўда так?
Ці толькі стак-
Гольмскі сіндром?
Лёгка знікнуць на планеце без слядоў
Растварыццца ў тлуме шумных гарадоў
Але зберагаю унутры сусвет
Дом і з успамінаў пачкамі пакет
Дзе жывыя казкі, дзе
Птушка-кнігаўка ўрэшце п'е
ГУМ і ЛУЧ лепш за ГУЧЧЫ
Не было страт балючых
Дзе сваё, і ўсе знаемыя мае
Дзе мой дом
Шпак і жаўрук
Белсаюздрук
Гэта мой край
Горад і лес
Трубы аэс
І ураджай
Бегчы дамоў
З летніх лугоў
Кісла шчаўё
Маленства смак
Горкі спартак
Гэта маё
Пісаць ад рукі
Чарнавікі
Напамяць верш
Не ну куды
Без cменкі ты
Па мытаму прэш
Стань на картон
Ачу гярэй
Гэта мой дом
Новы раён
Дзе быў раней
Аэрадром
Лёгка знікнуць на планеце без слядоў
Растварыццца ў тлуме шумных гарадоў
Але зберагаю унутры сусвет
Дом і з успамінаў пачкамі пакет
Дзе жывыя казкі, дзе
Птушка-кнігаўка ўрэшце п'е
ГУМ і ЛУЧ лепш за ГУЧЧЫ
Не было страт балючых
Дзе сваё, і ўсе знаемыя мае
Дзе мой дом