Оберіть трек для відтворення
Я ўбачыў як ты адна ў бары сядзела
І пайшоў на таран начны як Гастэла
Як партызан груддзю на кулю дуру
Як Матросаў закрыць сабой тваю амбразуру
Ты замовіла піва і як гром сярод неба
Я зразумеў: ты не тое што трэба
У нас не будзе вяселля і паездкі ў Балгарыю
Бо я люблю Лідскае, а ты Аліварыю
Мы розных відаў
Два хамякі
Пальцы розныя
Адной рукі
Ты абіраеш грошы
А я сектар-прыз –
Карпускулярна-хвалевы дуалізм
Напішу апавяданне найсумнейшае на свеце
Дзе з Глыбокага Мантэкі - з Рагачова Капулецці
Як магнітам цягне нас, люстраныя мы нейроны
Не магу адвесці вочы - паміж намі Гранд Каньёны
Ты замовіла гарбату - а я каву памацней і
З Жабінкі пасыпаў цукрам - а ты цукрам з Гарадзеі
Мы як вогенны і водны ў пакеболах пакемоны –
На твой індэкс ад мяне лісты не носяць паштальёны
Мы розных відаў два
Хамякі
Пальцы розныя
Адной рукі
Ты абіраеш грошы
А я сектар-прыз –
Карпускулярна-хвалевы дуалізм
Няма згоды
І LOVE IS
Няма
Усе спробы
Ў кампраміc
Дарма
Сыходзіш на Зыбу ў пошуках люкса
З жэтонам у кішэні я іду ў метро
У тваіх навушніках песенкі Пукста
А я люблю шлягеры Георгія Дабро
Мы розных відаў два
Хамякі
Пальцы розныя
Адной рукі
Ты абіраеш грошы
А я сектар-прыз –
Карпускулярна-хвалевы дуалізм