Оберіть трек для відтворення
У небе шэрага джакузі
Чыляць іншапланецяне
Пад тым небам я цягнуся
Й задаю сабе пытанне
Як бы мне пачаць пісаць
Тэксты сілаба-танічна
Як бы менш рэфлексаваць
Больш спяваць санорных зычных
Сустракаю пілігрыма -
Грым і дзве палоскі кеды -
З тварам юным херувіма
Вачыма старога дзеда
І прайсці мне б ціха міма
Ды гараць як метэоры
Вочы шэрыя азёры
З позіркам прымата лоры
У вачах іржа жалеза, ў вачах таксічны хлор
Эмацыйная аскеза, септакордаў перабор
У вачах Хрыстос і малпаў каляровыя міры
Глыбіні чорнай дзіры
Тудудуй
Сансара і фэншуй -
Ілля не сумуй
Скажы дзе і калі
Будзе новы Віфліем?
Мы адкуль сюды прыйшлі?
Хто мы і куды ідзем?
Як ты днём пасля рэспаўна
Эліксір палыну п'еш
А ўначы з усмешкай Фаўна
Сэрца дзецям раздаеш?
Навучы мяне о гуру
Дай жа веды о сэнсэй
Ці ісці ў магістратуру?
Ці рашыць, што я дыджэй
Й ён сказаў: у гэтым бегу
Дапаможа жыць з трывогай
Мікс травы, саке і снегу
І пайшоў далей дарогай
У вачах іржа жалеза, у вачах таксічны хлор
Эмацыйная аскеза, септакордаў перабор
У вачах Хрыстос і малпаў каляровыя міры
Глыбіні чорнай дзіры
Тырірірі
Сансара і фэншуй
Тудудуй
Нірвана і Тартар
Тарарарар
Нібіру і Аід
Ілля не сумуй