Оберіть трек для відтворення
Я чуў ўчора ў Каменным лозе
Знайшлі з трацілам пассат
Што сто магілаў за льнозаводам
Капаць прыслалі загад
Днём чую стрэлы а ноччу чую
Як рэзервісты храпуць
Зрабіў зямлянку і там начую
баюся нават ікнуць
Тут не да тусаў не да канцэртаў
Не да пустой балбатні
Не час для танцаў і ўці-пуцяў
Прыйшлі апошнія дні
Я перад сном як лапкай муха
ласкаю візавы штамп
У навінах кажуць што ўсё спакуха
А значыць нешта ня так
У навінах кажуць што
граница на замке
Поголовье стабильно падеж в пределах нормативов
Коровы довольны молоко идёт на ура
Але ж не малацілкі не камбайны-трактары -
як камары пруць танкі праз гушчары
Тут не да тусаў не да канцэртаў
Не да пустой балбатні
Тут ТНТ - гэта не клуб
Прыйшлі апошнія дні
Вы чулі што было ў Чачэрску і Мазыры?
Што Беняконям хана?
Шкада што меў па АБЖ толькі чатыры
А то б сядзеў далей ад вакна
Я Сноўскіх кансерваў затарыў паўтоны
кетчуп і мазік да іх макароны
сорак мяхоў бульбы сорту ЛАСУНАК
сральнай паперы кільку іконы
Забіў семкамі з соллю усе пустоты -
бо колькі не возьмеш - усё будзе мала
У зямлянку схаваў закаткі кампотаў
І кабачок што мамка летам даслала
Нашто нам школа? Навошта праца?
Які тут сэнс у гульні?
Хабза пустая пустая пошта!
Прыйшлі апошнія дні
Я б мог штодзень мяняць прычоскі і ўкладкі
жыць нябачна быццам дробная тля - ляляляляля
у жыце
Але каб не хадзілі звонку чуткі і здагадкі
пра сябе ўсім легенду склаў для
прыкрыцця
Каб нават не шукалі ў лясах мае сінгалы
і не сыпалі пытанні дарма
ма-ма-маме
Зрабіў з кардону дом у багне пракапаў каналы
І у інсту пашчу як быццам я ў А-
-мстэрдаме
Фа-фа-фа-фа-фа-фа-фальшыўкі
ў паранойе мяне токам трасе
Што такое? Qu'est-ce que c'est?
Ран ран ран ран раней ці пазней
Ільнозавод чакае новых гасцей
Спаліў гітары ды песняў шмат і многа
павыдаляў з галавы -
У маіх грудзях і дзень і ноч гарыць вагнём трывога
Я толькі тым і жывы