Оберіть трек для відтворення
Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі слёзаў
Мой пашпарт хіба што як корку ад хлеба
Любіць ці ў дзяцінстве, ці ў старасці можна
Я грамадзянін Рэспублікі болю
Дзе звыклі цярпець усе наезды і кпіны
Мае гарады пазасыпалі соллю
Я ўраджэнец транзітнай краіны
Колькі ліць у кактэйль бензін, як пры стральбе не збіць дыханне
Больш за тыдзень мне даносіць мая стужка ў інстаграме
Колькі бежанцаў з усходу запусцілі малдаване
Калі доўгая сірэна — лепш ляжаць хавацца ў ванне
І пакуль былы мой сябра шчокі дзьме і дроча ў Сочы
Іншы эмігрант з Данецку ў Кіеве не спіць у ночы
За ўсіх тых хто ў метро спіць на голым чамадане
Прачытаю перад сном памяркоўнае літанне
Кто на Кіеў у БТРы едзе ўночы
Хай вернецца ў растоў, але не вернуцца вочы
Хай хлопец заўральскі абдыме дома мамку
А ногі хай пакіне пад Сумамі ў танку
Хай збіты пад Харкавым у верталёце
Калі зможа, напіша: Абгарэў на рабоце
Хай чорнае мора каскамі пазасыпе
Астраханскага духа ў самым поўным экіпе
Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі злосці
Як быццам бы стронцый з чарнобыльскіх вежаў
Нянавісць асела глыбока ў косці
І покуль там смерць пагражае з нябёсаў
Хай топчуць мой пашпарт у брудзе і гноі
З двайным грамадзянствам краіны начосаў
І незалежнай рэспублікі мроі