Оберіть трек для відтворення
Толькі прачнуўся і раздупліўся трошку
Яшчэ не мыўся, яшчэ ляжу ў ложку
Выходны дзень, паўсюль тусоўкі, спраў нямала
Але нененене, нікуды не пайду з-пад адзеяла
Яшчэ не еў, не спажываў ніякіх смакаў
Яшчэ не сікаў, ну само сабой яшчэ не какаў
Харошых спраў для свету я пакуль зрабіў каля нулю
Але й благіх не нарабіў - і калі спаць - не нараблю
Немагчыма з ложку ўстаць і хочацца ляжаць багетам
Маё сонца адным ранкам пацямнела гэтым летам
Быццам бы ўсё жывое з мяне выпіў насферату
Дэпрэсіўныя сімптомы, здрасьце-добры вечар у хату
Дзе найлепшыя тусоўкі - ў мяне пад адзеялам
Дзе цяплей чым на мальдзівах - у мяне пад адзеялам
Дзе найлепш пацягушкі - там дзе вушкі на падушке
Дзе людзі жывуць хіпхопам - не, не тут
Усе мінае, ўсё знікае
Нішто не вернеш насамрэч
Жамойт спявае ў спаціфае
Што чорнае лета сыйдзе прэч
Усё міне і знікне ўсё
Сонца ў вакне, цень на сцяне
Вялікае і драбяззё
І лета, і жыццё - міне
Цяжкавата заводзіць новых лепшых сяброў
І таму стаю адзін на трэцім левеле Маслоў
Ўсе парады з тоўстых кніжак - абракадабра
Як бы так запомніць перш - я сабе таксама сябра
Эй давай, вылазь з-пад коўдры, не ляжы ў палеатыве
Першы крок хай будзе на таксічным пазітыве
Нейдзе ж ёсць жыццё ў якім ніхто ні ў чым не вінаваты
І коцікі на мяккіх лапках ходзяць па аблоках ваты
Ў тым жыцці бэйбі йода - ездзіць на альпаке
Тым хто не наносіць шкоды - даюць казінакі
Там Акнові на далоні мне з ахімсай б'е татуху
Там жыву закрыўшы рот, каб выпадкам не з'есці муху
Там зусім маленькі я сабе вуду раблю з арэшын
It's very easy if you try - Йоко, Джон, can you imagine?
Гэта недзе там, а тут - хікікаморы ў каморы
І сусвет лічыльнікам сканчаецца ў калідоры
Усе мінае, ўсё знікае
Нішто не вернеш насамрэч
Жамойт спявае ў спаціфае
Што чорнае лета сыйдзе прэч
Усё міне і знікне ўсё
Сонца ў вакне, цень на сцяне
Вялікае і драбяззё
І лета, і жыццё - міне