Оберіть трек для відтворення
Калі?
Цемра з'ела дамы
На пераломе зімы
Прагнозы - адное нулі
Дзе?
Штогод жоўтым квітнее нарцыс
Дзе арол белай плямаю ў небе шэрым завіс
Дзе русалка косы пляце
Адарвала ад галіны
Ветрам ягаду маліны
Чаму?
На плячах такі цяжар, што мне не падняць аднаму
Мы ж не best friends fareva - мы два жалуды
Аднаго дуба, што градам збіла - і знеслі ўдалеч дразды
Як?
Як гаркавы перамерзлае ягады смак!
Як так стала што не сярод рапсавых ніў
Не на дне
Заімшэлых балот
А ў варшаўскай кватэры дажыў
Кавалак мяне
За апошніх пяць год
Адарвала ад галіны
Ветрам ягаду маліны
Так сапраўдна балюча бо мы ў ланцугу адным звенні
Гэта я, гэта мы, гэта наша з табой пакаленне
Неафіт, што прыйшоў да сваёй беларушчыны роднай
Не з брылём ў лапцях як вялося - а ў джорданах модных
Я ў табе сябе бачу - креакла з белым каўнерам
Sensitive sensual male - хоць cis-gender hetero
Не ідэальны зусім - лысы у дваццаць восем
І прымаю цябе - і сябе - такімі як ёсць мы
Праз скарлупінне прасунуўшы барадатую дзюбу
Першадрукар новай эры стаў Скарынам ютубу
Як вандроўніца Кіш маляваў беларускі Эдэм
Дзе мая маляванка ў ім нумар 137
Ты сышоў не адзін, з табой побач ляжа дваццаты
Рэжысура жыцця вымагае змены фармату
І ў ранках суботы так часта занятых табой
Застанецца пустэча з блакітны Балдук глыбынёй
Усяго адзін прыпынак
Нам да прайда ад дажынак
Пяць гадоў як паўгадзіны -
Тут сівое, там маршчыны
Адарвала ад галіны
Ветрам ягаду маліны
І калі ёсць недзе там зверху лепшая версія свету
І там ёсць Беларусь у якой заўжды цёплае лета -
Там на Цнянцы Хрыстос у шэзлонгу з усмешкай разлёгся
І каля яго нейкі лысы - у жоўтых кроксах