Оберіть трек для відтворення
Учора я глядзеў як любяць плаваць качаняты
Потым усю ноч не спаў: што ж такое та, рабяты?
Дробныя і кволыя, мокрыя па вушы
Качаняты не чапляюцца за кавалак сушы
Убакі далей плывуць ад качкі мамкі ўпотай —
А мне што, так і сядзець тут дома з сухой жопай?
Я і сам з вусамі гусь, нават з цэлай барадой —
Як пісаў Ашмянскі веснік — Бардаўскі плэйбой
Долі, бемолі, розныя трыёлі —
У мяне ўжо ад музыкі на вушах мазолі
Я канешне ведаю, што граматнеша — мазалі
Але ж не такія сролі ездзяць на гастролі
Клічуць на сцэну мяне мае шляхі
Вось такі ашмянскі Роберд бляха Дзілан ад сахі
Пакуль пасвіў я кароў прачытаў багата кніжак
І з паўтыка пазнаю, дзе Мацкевіч, а дзе Жыжак
Ляды, Жалудок, Гурнофель, Буда-кашалёў
Оксі, выбачай, твой нэймдропінг для лахоў
Мне літаратура ежа — як свіня для копта
Духоўна каларыйны, музычна лёгкі, ёпта
Дастаю гітару, дастаю цыліндр
Мая культура — Палімпсест
Мой герой — Фасбіндэр
Хай навокал боль і страх, цяжка жыць, але ж няхай —
Прывязу найлепшых песень — хоць да сракі прыкладай
Гэтым разам райдэр просты, можна і без лімузінаў
Ганарар — пяць тысяч еўра ці каструлька цэпелінаў
Хоць сюрпрызаў і не будзе, хоць пасюль лалалай
Еду я адсюль туды, толькі ты мяне чакай