Оберіть трек для відтворення
Як бы ансамбля не тужылась наша
Глядач паглядзіць перадачу і скажа
Вечарам суботы я прынёс сабе дамоў піўка
Сеў ля тэлевізара, на пульт сама лягла рука
Трапіў выпадкова пакуль тыкаў я сюды-туды
Перадача "Music Life" - во і дзеўка нармалды
Ёкарны бабай, людцы дарагія
Што за лабібонікі, што за дзікі ВІА?
Галосяць міма нотаў гэтыя нядолі
Ніводны не вучыўся у музычнай школе
Ладна бы Хлястоў, Песняры ці Саладуха -
Лімонік, Лявонік - бадай цябе трасуха
Як гэтых бандытаў церпіць бедная паненка?
Дзе нашыя метры? Дзе Алег Хаменка?
Ты толькі паглядзі — дармаед на дармаедзе!
Што скажуць ветэраны? А калі убачаць дзеці?
Хто тых балэбаў падпусціў да мікрафона?
Трасяняць як кацапы — няма на іх Зянона!
Вось такія песні, вось такая музыка
Мяккая і цёплая як у ката пузіка
Вось такія песні, рукі дагары!
Put your hands in the air, дарагія сябры!
Вось такія песні, вось такая музыка
Мяккая і цёплая як у ката пузіка
Вось такія песні, рукі дагары!
Put your hands in the air, дарагія сябры!
Як спявалі песняры - Put your hands да гары
Браза дай мне твіста, мув ё бадзі сіста
Хопхэйлалалэй, пут ё хэндс ін зэ эй!
Разгайдаем нават мох - паці піпл, хэндэхох!