Оберіть трек для відтворення
Рабі чаканае, пішы з памылкамі
Пофігу на песні з глыбокімі адсылками
Хадзі на чырвонае, еш халестэрыны
У У У - як кажуць бабуіны
Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш,
Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш
АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ
ой ю
Падаецца не падумаўшы ізноў на людзях
бестактоўна ляпнуў сёння нейкую фігню
ой ё
Ну а праўда у самам дзеле што тут
сіську размінаю як цялё
Не стане вужэй мая шырокая косць
і ніколі я не буду разумнейшым, чым я ёсць
Як бы не прасіў - не адпускае адзеялка
Усё магло што вырасці - ужо на максімалках
Даруйце прафесар Шыбека
Вашы кніжкі не зрабілі з бабуіна чалавека
Ўжо стварыць нават Божа
не зможа разумнейшага
троху Сірожу
Рабі чаканае, пішы з памылкамі
Пофігу на песні з глыбокімі адсылками
Хадзі на чырвонае, еш халестэрын
У У У - як кажуць бабуіны
Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш,
Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш
АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ
У царкве майго жыцця - дарога крынжова -
Тут не трэба ўскладняць нешта зверху дадаткова
Як амёбы гарлапанілі на вечары сустрэчы
Прасцейшыя словы, прасцейшыя рэчы
Ў доме бацькоўскім ўсё так знаёма -
ПТСР, АКР, потым ФОМА
Хай дыпломы са школы назаўжды
пазастануцца дома
Жыццё - не блакбастэр галівудскі
Я жыву як у арт-хаусе - хачу-хачу на руцкі
І хачу сабе самому не даказваць нічога -
Я чацвёрты варыянт сланечнікаў ван Гога
Хай ад ветру соплі плёнкай абцякаюць на лычы
Бяжы Форэст Бяжы, Тапчы Іван Тапчы
Калі лыч мой у брудзе
Гэта ўсяго толькі маска для б'юці
Рабі чаканае, пішы з памылкамі
Пофігу на песні з глыбокімі адсылками
Хадзі на чырвонае, еш халестэрын
У У У - як кажуць бабуіны
Ну жыві як жывецца, пахні як пахнеш,
Кажы недарэчнае - ой ну ляпнеш дык ляпнеш
АДЧАПІСЯ АД СЯБЕ